Да 8 сакавiка!

Майкл Улин
Не шмат ёсць у нас прычын
Кахаць прыемных нам жанчын.
Але ж любіць мы можам многіх,
Да якіх вядуць шляхі-дарогі.
Вось выйшаў у 6-ай у калідор
А тут у дзяўчатах нейкі спор…
Здаля далучыўся ў размову.
Знянацку вынес прапанову –
Дзяўчаты, праўда, падтрымалі,
Што не трэба класці нат на шалі.
Існуе тут толькі перашкода,
Хоць ёсць ва ўсіх на тое згода:
Буську даць ці далучыцца
Да ўсіх прыемнасцяў бальніцы.
Адчуць прыятнасць і павагу,
Хто ў лячэнні знойдзе перавагу –
Не дасць кавіду развіцця,
Бо жаданне мае з ім “проститься”.
Такім імпэту я жадаю
І ўсім дзяўчатам шчыра раю
Прыгажосць сваю тут захаваць,
Хоць яе ад вас не адарваць.
Прыемны позірк у падтрымку,
Калі дзесь здараюцца абдымкі.
Усмешку …. не душыць –
Яна ж пацалунак ад душы!
Не патрабуе вельмі намаганняў.
І пажадана з самога рання.
Каб скрозь струменіўся настрой
І ў маладзіцы, і ў старой,
Бадзёрасць духу нат з кавідам!
Бо прагонім гэтага прывіда
З дапамогай добрых урачоў.
Дзеля таго ж у 6-ую прыйшоў!
А з той нагоды прапанова,
Што прагучала ў час размовы:
На стол бутэльку і закуску
Ці гарбаты з цукрам у прыкуску.
І хай цяпер усё тое ў марах,
А разам з імі дзяўчатак чары…
Але настрой лячэбны застанецца,
Калі няма, дык ён прачнецца!

06.01.2021. Бальніца N 6, г.Мінск.
Паэт мясцовы Эльяш Банель.