Бывай... Мы помнiм

Лариса Винникова 2
               Светлая табе памяць,
               дарагая Ева Сяргееўна

Быццам токам пранізаны нервы:
то далёка, то блізка – Кавід!
Забірае людзей… І ўжо першы –
твой калега, знаёмы ці блізкі –
белай птушкай сышоў у нябыт.

Выйшла з дому, нібы на хвіліну,
Без “бывай”, ці “даруй”, ці “прабач”…
Ні сяброўцы, ні мужу, ні сыну,
Не сказала нікому:”Не плач…”

Справы хатнія дома чакалі,
Неправераны сшытак, канспект…
Толькі лёс на жыццёвыя шалі
Кінуў цяжкі смяротны камплект.

Сорак дзён. Колер траўрнай стужкі…
А вясна на парозе стаіць.
І вяртаюцца з выраю птушкі.
Можа, й наша з нябыту ляціць?
                27.02.21