Мая краiна,сiнявокая краiна!
Азёры сiнiя i сiнi лён.
Ты ў маiх думках,марах,успамiнах.
Табе,Радзiма,да зямлi паклон.
Ты старажытная i вельмi маладая,
У Слуцкiя прыбрана паясы,
Ты светлая ,ты чыстая,святая
Ад мудрасцi народнай i красы.
Iду да дому,ён з маленства мне так мiлы,
Душа пяе i рвецца на прастор,
I бачу я за сiнiм небасхiлам
Твой,Беларусь,шчаслiвы шлях да зор.