Сэрца восень витае

Елена Воронько
У мінулым  -  шаснаццаць, у мінулым і трыццаць,
Пяцьдзесят дзесьці зніклі. Скроняў скарб  -  сівізна...
Жоўты восеньскі ліст у паветры кружыцца...
Закружуся і я ў марах з ім давідна.
Вам здалося, што сум у гэтых словах блукае?!
Ах, прабачце, я мушу дакладней казаць:
Маё сэрца, стаміўшыся, восень вітае,
Бо ў гэту пару, яно здольна спяваць.