Б. Ахмадулина. По улице моей который год

Евгений Скибский
10 красавіка 1937 года нарадзілася Бэлла Ахмадуліна (10.04.1937 — 29.11.2010).

На вуліцы маёй каторы год
я чую крокі – то сябры сыходзяць.
Сяброў маіх марудлівы сыход
той цемры, падаецца, да спадобы.

Са справамі ў сяброў маіх бяда,
няма ў дамах іх музыкі ды спеваў,
і толькі сінія танцоўшчыцы Дэга
як і раней там апраўляюць пер’е.

Ну што ж, ну што ж, хай не абудзіць жах
безабаронных вас пасярод ночы.
Да здрады неспасцігнутая жарсць,
сябры мае, туманіць вашы вочы.

Ах, адзінота, што ж характар твой круты!
Пабліскваючы цыркулем жалезным,
Акрэсліваеш холадна кругі –
не чуеш слоў, не заўважаеш жэстаў.

Пакліч мяне і адары дзіця!
Ўлюбёнец твой, аблашчаная ружа,
суцешуся ў абдымках на грудзях,
пайду пад дождж тваёй блакітнай сцюжы.

Дай стаць на дыбачкі ў тваіх гаях,
на тым канцы суцішанага слова
знайсці лісцё і патрымаць ў руках,
адчуць - сіроцтва стала асалодай.

Пакінь мне цішыню бібліятэк,
тваіх канцэртаў строгія матывы,
і з памяці я выкіну навек –
то ж мудра – хто памёр і хто жывыя.

Так, я спазнаю мудрасць праз сумнеў,
таемны сэнс давераць мне прадметы.
Прырода, прыхінецца да мяне,
абвесціць ўсе дзіцячыя сакрэты.

І вось тады – скрозь слёзы, скрозь натоўп,
скрозь цемру і часоў мінулых звычкі,
з'явіўшыся, растворацца ізноў
сяброў маіх чароўныя абліччы.

10.04.2021