Павлу Бородулину

Виктор Назаренко-77
***   ***   ***
Заплюшчу вочы і ўспомню
Даўно мінулыя, далёкія гады,
Пражэктараў акрэсленыя промні
І юнакоў з гітарамі на сцэне маладых.

Агонь душы палаў тады так ярка,
Нам так хацелася мастацва і прыгод!..
Гітара, мікрафон, напоўненая чарка,
Паклонніц незабыўных пастаянны карагод.

Усё было і ўспаміны душу грэюць,
Як грэе дом каміннае цяпло,
Яны не меркнуць, з часам не старэюць,
Тых дзён захоўваюць пяшчотнае святло.

Ты, як легенда і, як прыклад,
Аўтарытэтам непахісным быў для нас,
Калі кранаўся струн так прафесійна, звыкла,
Быў паслухмяным твой "Арфей" - гітара-бас.

Прайшлі гады, жыццё нас раскідала
Па розных месцах і па розных гарадах,
І толькі ты адзін застаўся аксакалам
Усё ў тых жа дарагіх нам "Юнаках".

Жывеш не адной музыкай, бо ёсць жа і футбол,
У якім ты, быццам Бобі Чарльтан - сэр!
І не забыць ніколі нам твой цуда-гол
У вароты ветэранаў - зборнай СССР.

Прымі ж з днём нараджэння віншаванні,
Мы сёння за цябе ўзнімем "па сто грам",
Здароўя, грошай і ўдачы пажаданні,
І новых песень, і канцэртаў, і праграм.

26.11.2008 г.