Вербнiца

Вера Михно
Яшчэ марозік лёдам гладзенькім
Зашкліў калюгі, зацягнуў,
А на вярбе, як перлы-пацеркі,
Святкуюць коцікі вясну.

Вясна выразна лёс акрэсліла,
Нядзеля вербная iдзе.
Чакаю светлага Ўваскрэсення
Хрыста, прыроды і надзей.