В. Высоцкий. Песня о Земле

Евгений Скибский
Хто сказаў: «Пагарэла ралля,
кінеш семя - нішто не ўрадзіцца!»?
Хто сказаў, што памерла Зямля?
Не, да часу стаілася быццам.

Мацярынства не ўзяць у Зямлі,
не забраць, як не вычарпаць мора.
Вы не верце – Зямлю не спаліць,
толькі вось пачарнела ад гора.

Як разрэзы, траншэі ляглі
і варонкі, як раны, усюды.
На аголеных нервах Зямлі
незямные адбілісь пакуты.

Яна вынесе ўсё, патрывай –
не запісвай Зямлю ў калекі!
Хто сказаў, што Зямлі ня спяваць,
што Зямля наша змоўкла навекі?!

Не, звініць яна – не заглушыць –
з ран, і шчылін усіх, і аддушын,
бо Зямля – то аснова душы,
здратаваць не дамо нашу душу!

Хто сказаў, што памерла Зямля?
Не, да часу стаілася быццам.