Ранiца

Александр Михан
Послушать песню по ссылке
https://vk.com/wall-175293274_480

Раніца – пачынаем новы дзень,
Раніца – ад ночы знікае цень.
З раніцы  – гаснуць зоркі ў вышыні,
З раніцы, лік вядуць усе нашы дні.

Раніца – першы раз цябе сустрэў,
Раніца – ты адчуеш сэрца спеў.
З раніцы – нашы думкі нібы дым,
З раніцы,  дапаможа кава ім.

Раніца – сустракаемся мы ўсе,
Раніца – пройдземся мы па расе.
З раніцы – можна ўсё сабе ўявіць,
З раніцы, нам да ночы разам быць!

Прыпеў


Так здарылася – ты выбранніца!
І дорыш дзень нам новы Раніца!
Каму – адказы на пытанне,
Каму – шчаслівае спатканне!

Усё магчыма можа здарыцца,
Нясе надзеі з сабой Раніца!
Дзень новы - мараў выкананне
Ад тых, хто даў вам абяцанне.