А. Макаревич. Если в городе твоем снег...

Евгений Скибский
Можа, у горадзе тваім снег
ці святла няма зусім – скуль?
Можа, час перапыніў бег
і надзей на красавік – нуль.
І не грэе ўжо даўно печ
ды стаіўся па кутах страх,
сіл няма яму сказаць: прэч,
ты пакліч – я раскажу, як…

Па-над аблокамі, па-за шклом,
Вецер, з трубою граў.
Ён ад мяне панясе буслоў
ў твой недасяжны край.

А над горадам жыве Бог.
Сорак тысяч дзён, і ўсё сам ...
І, вядома, калі б ён мог,
ён бы нас з табой аддаў нам.
Знікне з твару ў яго цень,
раптам скончыць ён з сабой бой
і падорыць нам адзін дзень,
парушаючы статут свой.

Па-над аблокамі, па-за шклом,
Вецер, з трубою граў.
Ён ад мяне панясе буслоў
ў твой недасяжны край.

10.06.2021