Виктор Володин. Жаворонок

Алла Белькова Кресс
Пераклад на беларускую мову.

Жаўрук

Дзе не лес, а толькі дрэвы рэдка,
Ў поўдзень, за далёкаю ракой,
Плача там над вершамі паэтка –
Над жывым Цвятаеўскім радком.

І пакой у чыстай хаце светлы;
Два гаршкі  з геранню на акне;
Абразок старэнькі, мабыць, медны;
Вышыванкі з нітак мулінэ.

А яшчэ канапа ёсць са спінкай…
Ды яшчэ звініць жывой струной
Песня жаўрука над той глыбінкай,
Над прапашчай рускай стараной.

http://stihi.ru/avtor/vvv555