Вясёлка

Марина Ковалёнок
Засвяцілася  на  небе  яркая  вясёлка.
Пэўна  дожджык  прысыпае  дзесьці  ля  пасёлка.
Гэта  шчасце,  гэта  радасць  па  такой  спякоце,
Бо  панікла,  бо  засохла  ўсё  на  агародзе.

Спадзяюся,  і  над  намі  скора  будзе  свята:
Запрацуе,  зашчыруе  палівач  заўзяты.
А  пакуль  яшчэ  ні  кроплі,  рэдкія  ападкі,
Узяўшы  кубачак  з  вядзёркам,  сунуся  на  градкі.

Там  нямала  карпатлівых  спраў  ёсць  для  жанчыны.
Распраўляюць  сваё  лісце  ўдзячныя  расліны.
Наталяецца  зямліца,  аддае  што  мела,
Каб  наўкола  ўсё  жывое  пышна  зелянела.

Хоць  нялёгка  і  балюча,  горача,  ды  колка…
Засвяцілася  ж  на  небе  яркая  вясёлка!
Што  стагнаць,  злаваць  ды плакаць?  Будзе  добра,  знаю!
І  з  усмешкаю  вадзічкай  кветкі  паліваю.