Нехта спазнiуся...

Леонтий Обринский
     Нехта спазніўся...
      (жартоўны верш)

Рушыў цягнік адпаведна раскладу --
Сунуўся міма апошні вагон.
Нехта спазніўся -- з валізкай бег ззаду --
Матам крычаў цягніку наўздагон.

Кандуктар чамусьці глядзеў раўнадушна
На бег небаракі з валізкай ў руках...
Стукалі колы на стыках нядружна,
Ў вагоне хістаўся ўстойлівы пах.

Каб хуткі цягнік прыпыніць на хвіліну,
Разумнік параіў стоп-кран тузануць...
Але небарака ўжо бегчы пакінуў:
З валізкай залёг на чыгуначны пуць.

Змяняліся дзеі, падчас бесталкова:
Вакзал пахудзеў, памяняўся расклад...
І толькі на рэйках, паверце на слова,
Застыў гэты "нехта" -- ні ўперад ні ўзад.