Владимир Маяковский, Лиличка!

Вероника Крупица
Лілічка!
Замест ліста

Дым курыльны свежасць выеў.
Пакоі —
глава ў кручаныхаўскім пекле.
Успомні
крананні ля вокнаў
тыя —
рукі нікуды твае не беглі.
А сёння сядзіш вось,
сэрца ў жалезе.
Дзень яшчэ —
выганіш,
без аніякіх спраў.
У мутнай пярэдняй доўга не ўлезе
моцным дрыжаннем рука ў рукаў.
Выбегу,
целам кіну ў прахожых я.
Дзікі,
звар’яцеюся,
адчаем пабіты звер.
Не трэба гэтага,
дарагая,
прыгожая,
дай развітання цяпер.
Ўсё адно
любоў мая
гірай павыкруціць,
прарэжа твой шлях
заржавелаю таркай.
Дай у апошнім крыке выраўці
горыч пакрыўджанных скаргаў.
Працай калі быка замораць —
сыдзе ён,
разляжацца ў халодных водах.
Апроч любві тваёй
няма
мне мора,
а ў любві тваёй і плачам не вымаліш подых.
Захоча спачыну знямоглы слон —
велічна ляжа апажаранным у пяскі.
Апроч любві тваёй,
няма
мне сонца,
адчай разрывае дзень на кускі.
А калі б так паэта змучыла,
ён
каханую на грошы б і славу выменяў,
а мне
ні адзін не радасны звон,
апроч звона твайго любімага імені.
У пралёт не кінуся,
не вазьму атруту
і курком не змагу каля лба дрыжаць.
Нада мною,
апроч твайго цуда,
не ўладна вострыва ні аднаго нажа.
Заўтра забудзешся:
цябе каранаваў,
душу квітнеючую любоўю выжаў,
і бягучых дней віхорны карнавал
растрэпле старонкі маіх кніжак…
Слоў маіх сухое лісце ці
прымусіць на ўдых спыніцца —
прагны глыток?

Дай хоць
апошняй пяшчотай павысцеліць
твой сціхаючы крок.