Сапрауднае каханне

Александр Михан
Што ёсць сапраўднае каханне?
Уздыхі, словы, сэрца стук,
Перад сустрэчай хваляванне,
Ці дотык да знаёмых рук?

А можа, гэта вецер моцны,
Што панясе нас за сабой!
А можа, гэта зоркі ноччу
Што бавяць нас сваёй гульнёй!

Што ёсць сапраўднае каханне?
Ласкавым позіркам кране?
Падорыць душам адчуванне,
Што шчасце ніяк не міне?

А можа, гэта хвалі мора,
Што наш падхопяць карабель?
А можа, частка той прасторы,
Дзе дыхаць нам усім вальней?

Дык вось, сапраўднае каханне
Адказаў мае вельмі шмат.
Але твой водгук на пытанне,
Павінен быць не плагіят.