Викторыя

Славамир Адамович
Вікторыя

З дрэў зрывае апошняе лісьце
запалярны нарвежскі вецер...
Ты прыйшла з палюбоўнай місіяй,
у вітальні скінуўшы берцы.
У пакоі ванным старанна
разьвіталася з макіяжам
і сказала замест прывітаньня:
"Кава потым.Пойдзем прыляжым"...

24 кастрычніка 2016