Мой горад

Лариса Гулковская
Многа ёсць гарадоў на планеце:
І сівых.і зусім маладых.
Але лепшы за ўсіх у цэлым свеце
Горад слаўных шахцёраў сваіх!

Пр :Мой Салігорск,
Хай мінаюць гады.
Мой Салігорск-
Ты заўжды малады!

Горад мой-ты легенда і казка,
Горад мой па-над Случчу -ракой,
Да цябе маё сэрца і ласка
Мае песні і думы-з табой!

Пр :Мой Салігорск,
Хай мінаюць гады.
Мой Салігорск-
Ты заўжды малады!

Ты квітней,харашэй год ад году-
Радасць б*е ў твае берагі.
Гімнам будзе хай песня народу,
Што ўслаўляе мой край дарагі!

Пр :Мой Салігорск,
Хай мінаюць гады.
Мой Салігорск-
ты заўжды малады!