Пасварыуся дзед з бабуляй байка

Воронова Лилия
Пасварыўся дзед з бабуляй,
Ходзіць і пад нос бурчыць.
Патрасе здалля ёй дуляй
І  далей сабе бубніць:

“Надаела жыць з старухай,
Яж не разгільдзяй!
І нябыў ніколі цюхцяй,
Дый жа не гультай!

Зачарствеў кавалак хлеба,
Горкій з траў настой.
Пажыве няхай бяз дзеда,
Не трасе больш чапялой.”

Ён прагнаў бабулю з хаты,
Сам на печ залез, каб спаць.
З тармазка папіў гарбаты,
З мараю пачаў драмаць.

Страпянуўся ж раніцою,
Змёрз ад холада на пячы.
Не накрыты стол ядою,
І не смажаца блінцы.

Не гарыць святло ў хаце,
Мыш  скрабеца ў куце.
Дзед апомніўся: “дзе ж бабка?”
Скваркі нет у скварадзе.

Паняслі ногі ў каморку,
Бабка моўчкі там ляжыць.
“Мож памерла мая зорка?”
Дзед бабулi там крычыць.

Не шавеліца старая,
Дзед ад страху анямеў.
“Ты ачніся  дарагая,
Ён залямантаваў напеў.

Надалей благога слова,
Больш нідзе не абрамлю.
Ты ж прабач мяне дурнога,
Дужа ж я цябе люблю”.

Усміхнуўшыся бабуля,
Дзеда да сябе прыжала.
Быццам не было нічога,
Ласкава затрапятала.
 
“Я тут трошкі задрамала,
Чаго нема дзед крычыш?
Хуценька парэжу сала,
Міравую будзем піць.”

Хто мудрэй тот памяркуе,
Мараль просіца адна.
Прабачэнне ўсіх ратуе.
Там дзе сварка нет дабра.

31.10 2021 г.