Наша мова жыве

Воронова Лилия
Як пра хлеб на абрусе,
Хай гучыць ў Беларусі-
Родная мова мая.
І з крынічнай вадой,
Журчыць звон над зямлёй,
Не замоўкне ніколі яна.
Быццам сонца прамень,
Б’е скрозь пасмурны дзень,
Па няскошанай ніве жыцця.
Каласіцца ў вяках,
І мацнее ў шляхах.
Па галактыцы колерных моў.
Няхай мову нясе,
Кожны птах на крыле,
Звініць спевамі ранняй вясной.
Не анямее душа,
Калі мова жыва,
У калысцы груднога дзіця.
Не забрудзяць яе,
Кожны з нас пранясе,
Чыстых слоў хараство роднай мовы.
Праз гады, праз вякі,
Збераглі нам бацькі,
Як цудоўны свой скарб і аснову.
Не забыць, не змяніць,
Мы не зможам яе
Бо ў крыві яна разам з душою.

01.11.2021 г.