Туман суцэльнаю сцяной...

Леонтий Обринский
Туман суцэльнаю сцяной
Нахабна сунуўся да вёскі.
Накрыў вільготнай сівізной
Падзей мінулых адгалоскі.

Сыходзіць восень і наўрад
Зіма забавіцца з прыходам:
Дубее ў сівер голы сад,
Шаша пакрыта галалёдам.

Закружыць думкі снегапад
У змрочны дзень няўрокам...
Зіма, нібыта той салдат,
Ідзе вырАзным крокам.