Беларускiя iмёны

Любовь Сивурова
Вельмі я люблю натхнёна
Беларускія імёны.

Вось Валодзя - уладар!
Выступае, быццам цар.

Сцепаніда і Сцяпан -
Здагадайцеся, хто пан?

Станіслава, Стана, Стася
У бацькоў уся удалася.

Важны постаццю Ілля,
Ён заўважны нам здаля.

Макарэй, Макар, Макрана
Устаюць заўсёды рана.

Антаніне, Тосі, Ніне
Уласціва дысцыпліна.

Ўладзь, Уладзік, Уладзіслаў -
Пра яго не скажаш сцісла.

А малыя Анатолі
Ходзяць так заўжды паволі!

Ядзя, Ядзечка, Ядзвіга
Так выразна, быццам кніга.

Ігар, Юрый і Ягорый
Маюць надта шмат гісторый!

Што імя - то павучанне,
Мае змест яго гучанне,

Сэнсы большасці імён
Вывучаць да скону дзён!