Я ганаруся!

Воронова Лилия
Я шчыра кажу- ганаруся,
Што родам я з Беларусі!
Адтуль жа мае і бацькі,
Спачываюць даўно прашчуры.
 
Завуць мяне ўсе беларускай,
А я яшчэ больш ганаруся!
Што вырасла я на зямлі,
Што вочкі як сінь- васількі.
 
Народ мой з вякоў працавіты,
Вясёлы, душою адкрыты.
Ён помніць тугія гады,
Як жыл не жалелі дзяды.
 
Вайной жа  народ не зламілі,
Прыбавіў ён моцы ды сілы.
Свае захаваў карані.
Трымае граніц- берагі.

Чужога яму не патрэна,
Куском свайго лепшага хлеба.
Сустрэне гасцей з-за мяжы.
Караваем з залатой збажыны. 

04.01.2022 г.