Велькi дзякуй, што вы ёсць

Александр Михан
Святло зорак, неба подых
І маланкі-грома злосць.
Дотык праменёў знаемых,
Сонца дзякуй, што ты ёсць!

Хвалі рэчкі, спевы птушак
І  жаданы новы госць.
Жыватворны цень пад грушай,
І вам дзякуй, што вы ёсць!

У гэтым свеце многа цудаў
І рыпіць зямная вось.
Ганарыцца вамі буду,
Велькі дзякуй, што вы есць!

Перадам сваім нашчадкам
Праз гады - стагоддзі скрозь.
Вы здзіўляйцеся загадкам
І Сусвету, дзе вы ёсць!