Я люблю сваю Краiну

Воронова Лилия
Я люблю  сваю Краіну,
Мару кожную хвіліну.
З ёй сустрэца праз часіну,
І забыцца на хвіліну,

Абярнуца роднай птушкай,
Альбо мышкаю –нарушкай.
Каб пабачыць свой куточак,
І схапіць вады глыточак.

Там знаёмыя сцяжынкі,
Схіляюць галаву травінкі.
Расце у паклоне там  вярба.
Прайдзе шчымлівая журба.

Ад Радзімы жыць далёка,
Цяжка сэрцу, адзінока.
Душа плачыць, крычыць нема,
Няма моцы, жыццё дрэнна.

Убачыць мілыя мясціны,
Дзе прайшлі мае хрысціны.
Ды магілы таткі з братам,
Свой куток з радзімай хатай.

Чакаюць родныя да болі,
Лясы, крыніцы і прасторы.
Не адшукаць мне лепшай долі,
У чужой Краіне- як у няволі.

09.02.2020 г.