Украiна

Виктор Шатило
Мая зямля, няскораная злом!
Ты расквітнела на сваім сланечніку,
Ты непадпятая, адданая Спрадвечніку,
Ты любіш волю, у гасцінны дом
Зноў клічаш першасна не ворага - сяброў.
Каб музыка гучала ля прысад,
І разняволеная роднасная кроў,
Трымаўшы род, як квет, трымала сад!..

Ты ведаеш, хто помніць твой боль.
Хто на скрыжалях памяці дваістай,
Хадзіў услед не мараю замглістай
І не чакаў, калі збуяе столь
І зрынутая, смагаю дзяржаўнасць,
На коленках да моцных прыпадзе, -
У славе твая стэпавая даўнасць!..
Яна не зганьбіць! на жывой красе!

З вачэй зірне найноўшае стагоддзе.
Зазнае росквіт ацалелы край.
Так вільга ўздымае вадаграй!
Вандруе думнае ў цэласным народзе!..
Ёсць сплавы - шыр. Спадкаемцам - шляхі.
І адамкнуцца вусны залатыя.
Іх бачыў невідушчы, чуў глухі.
Але нашчадкі ўзаконяць маладыя.