З якога звярынца ўсе тыя людзі,
Што клічуць да зброі, з мазгамі не дружаць?
І што за навала Зямлю захапіла,
Што гэдак народы ўсе пасварыла?
Каму так патрэбна каб кроў пралівалі,
Каб людзі сусвету ўвесь час ваявалі,
Не мелі спакою, не мелі Любові,
А маткі і дзеці мярцвелі ад болю?
Бо той, хто штурхае народы да зброі,
Наробіць ўсім вельмі моцнае шкоды.
А самі яны ваяваці не будуць
І іхнія дзеці ў войску не служаць.
Не слухайце, людзі, вы гэтых вар“ятаў,
Не ідзіце з вайною ў дом свайго брата.
А ў доме сваім навядзіце парадак,
Не ладзьце з суседзямі войнаў і звадак.
Жывіце ў міры, у ладзе, ды згодзе.
А гэты вар“ятам скажыце вы: «Годзе!».
Няхай на Зямлі ўсталюецца Мір -
Шчаслівыя песні запоўняць эфір.
Люты 2022г.