Пасхальнае

Летнее Утро
ПАСХАЛЬНАЕ

Пакладу у кошык
вялікодных яек,
завяжу хусцінкай


і вячыстым ранкам
яснаю заранкай
панясу да цэрквы.


У зіхатлівым ззянні
па-над купаламі
галубы віюцца.


І адхланне сэрцу
ў прадчуванні смерці –
Хрыстос
Уваскрэсе!