Беларусы, чао

Ольга Маро
Пераклад (недакладны) знакамітай песенкі італьянскіх партызан, дакладнага аўтара няма.
Кліп па спасылцы.

http://www.youtube.com/watch?v=9qXyQ0Ml9PM&feature=emb_logo

Я сёння ранкам прачнуўся раптам:
О, бела… чао!
…русы, чао!
Беларусы, чао, чао!
Я сёння раптам прачнуўся ранкам,
ды ў люстра бачу – вораг я.

Гэй, партызаны, мяне пусціце.
О, бела… чао!
…русы, чао!
Беларусы, чао, чао!
Партызаны, мяне ганіце,
бо адчуваю, я – мярцвяк.

Загінуў сёння я, партызаны.
О, бела… чао!
…русы, чао!
Беларусы, чао, чао!
Згінуў сёння я, партызаны,
Пахавалі ўжо мяне.

У чорнай багне, у сэрцы леса.
О, бела… чао!
…русы, чао!
Беларусы, чао, чао!
У сэрцы леса, у чорнай багне
патаемная труна.

Дзе звер не пройдзе, не сядзе птушка.
О, бела… чао!
…русы, чао!
Беларусы, чао, чао!
Не сядзе птушка, звер не пралезе,
толькі папараці цень.

Самотна ў багне мне, партызану.
О, бела… чао!
…русы, чао!
Беларусы, чао, чао!
Дзе ні кветак, ні беларусаў,
толькі папараці цень.