Жыццё як кропелька

Ларошик
Кропелька за кропляй- капяжы...
Так жыццё бруіцца і бяжыць.
Для кагось яно- змаганне, спрэчка,
Іншаму- малітва, споведзь, свечка...
Растаюць хвіліны, ледзяшы.
Што пакінем на ўспамін душы?
Словы, справы, мір, любоў ці жах?
Нам бы кроплямі звінець у капяжах,
Нам бы сонцам растапіць тугу і боль!
Хай анёлы клічуць за сабою,
Каб малітву кожны з нас узнёс.
Усякаму адмераны свой лёс,
Кожнаму адпушчаны свой час,
Кроплі шчасця і віры пакут.
Вось імгненне зорачкаю згасла...
Будзь удзячны, што пакуль ты тут.
15 красавіка 2022г