Добры дзень!

Марина Ковалёнок
Калі  прачынаецца  наша  Зямля,
Павольна  з  начы  пачынаецца  ранак,
Пануюць  яшчэ  супакой,  цішыня,
Тады  з  захапленнем  усе:  ты  і  я
З  надзеяй  ізноў  сустракаем  світанак.

І  кожнага  разу  ад  гэтай  надзеі,
Як  толькі  мы  ўбачылі  першы  прамень,
Як  сэрца  пяе,  як  душа  маладзее,
Любоў  напаўняе,  а  вера  мацнее,
Мы  кажам  адзін  аднаму:
- Добры дзень!