Цмок i прынцэса

Александр Михан
Цмок ахоўвае прынцэсу,
Ужо вельмі шмат гадоў.
Бараніць так ад эксцэсаў:
З лета і да халадоў.

Ад вар'ятаў і ад злыдняў,
І ад дурняў усіх масцей.
Ён увогуле як мытня,
Сустракае так гасцей.

Але цмок надзею мае,
Можа знойдзецца юнак.
Што свой меч у руцэ трымая,
Гучна бітвы падасць знак.

Уратуе сам прынцэсу
І нарэшце – пераможа.
Хутка з ёй збяжыць да лесу
І вяселле потым...можа...

А пакуль яны чакаюць,
Кожны марыць аб сваім:
Цмок прынцэсу казкай бавіць
І смяецца з ёй скрозь дым.