Над бярозавым гаем

Анатолий Яльницкий
Матылькі над бярозавым гаем
Зіхацяць каляровым агнём,
Не заўжды мы аб тым памятАем,
Для чаго ў свеце гэтым жывём.

Маладосць - то кароткае лета,
Не заўважыш, як хутка мільгне,
І твая светла-шчырая мэта
У цудоўным заявіцца сне.

Ты прабачыш яе за наіўнасць,
Нездзяйсняльнасць даруеш не раз,
І няхай белым снегам каліна
Замятае турботы за нас.

Матылькі над бярозавым гаем
У гарэзную ўюцца спіраль,
Жоўты месяц завостраным краем
Вечаровы крамсае крышталь.