Завушнiчкi

Марина Ковалёнок
Калі  ранкам  я  спала, 
Зазірнуўшы  ў  ваконца,
У  завушнічках  маіх
Пасялілася  сонца,
Затрымалася  ў  іх,
Сонца  так  захацела,
У  завушнічках  затым
Цэлы  дзень  зіхацела.