Emancipatio

Виктор Шатило
Каб разумець, каб распавесці,
Архіў нашчадка каб прыдбаць,
Каб на пачэсным месцы сесці
І дні марокі не згадаць;
Каб шлях, каб вір цывілізацый
Натхніў на росшук векавы;
Каб без прысуду апеляцый
Не турбаваць нам галавы;
Каб церабіў "інэт" прасторы, -
Здавалася б: зерне - бяры...
Але бяруць ізноў дакоры.
І чыняць смерці ваяры.