Вярнуся, чакай

Вершы
Доўгачаканая сустрэча
(А.К.)

Запомні мяне валошкай на тоненькай ножцы,
Запомні мяне вавёркай у рудай сукенцы...
Запомні мяне...

Аднойчы дахаты вернуцца пераможцы,
Я сонечным промнем тваё адчыню акенца...
Ты верыш, ці не?

Запомні мяне вясёлай і закаханай:
У свет, у жыццё, у людзей — тых, каго спаткала.
Мой кут і мой край...

Вярнуся сюды з Перамогай даўгачаканай...
Галоўнае, каб ты мяне, Беларусь, чакала...

Вярнуся, чакай.

14.08.2022
PeraMen