Смутак

Вершы
Калi нябачна выйсце,
Нясу свой смутак прэч.
Іду адна кудысьці,
Нясу яго, як рэч.
Шкадую не абутак,
А страчаныя дні,
Бо з цягам часу смутак –
Як дзірачка ў брані
Майго жывога сэрца,
Прабітага наскрозь.
Няможна мне памерці,
Пакуль вы побач ёсць.
Я выйшла з Навагрудку,
Да Грузіі дайшла…
Магчыма, хопіць смутку,
Дакладна, досыць зла…

14.08.2022