Парадыгма

Вершы
Зрэшты, сум па Радзіме
Ў самотныя склаўся радкі…
Я ў сваёй парадыгме
Не бачу сяброўскай рукі.
Свет заблытаўся ў межах
Між Браславам і Мазыром.
Так губляецца ў вершах
Апошняя казка з дабром.
Што рабіць – мне балюча,
Але не за кратамі я.
Цяжкі сум і цягучы,
Таму што не побач сям'я.
Кажа час: нараддзі мне
Верш моцны, як Прыпяці плынь,
Толькі я ўсё Радзіме
Пішу пра асот і палын.

16.08.2022