Генацвале, гамарджоба!

Вершы
Пішу для тых, каму патрэбна дапамога,
Спяваю тым, хто голас мой пачуць жадае.
Паэты могуць прыцягнуць увагу Бога,
Калі настрой зямлі і неба супадае…

Пішу з намерам скараціць ваш час чакання,
І выглядае хай пакуль няўдалай спроба,
Спрабую я замест «Спадарства, прывітанне!»
Сказаць вам зранку «Генацвале, гамарджоба!»

Навошта гэта? Што рабіць? Хто вінаваты? –
Пытанні без адказу. Гэта проста спроба…
Няхай я не магу вярнуць усіх дахаты,
Магчыма, нехта заўтра скажа мне «мадлоба».

31.08.2022
PeraMen