На ростанях Любовi - 1 -

Виктор Шатило
З далёкіх - зорак - несмяротных, бліскучых -
Шпурляе студзень водбліскі вясны, -
Прыходзяць стуль да мяне сны,
Якіх мяжа ёсць прыцемак - пякучы...
З далёкіх зор зазімкавых, сцюдзёных
Сыходзяць думкай сведкі даўніны,
Таму бачу  разоры навіны, -
Прыходзяць думкі, бы гартаю дзённік. -
       Адвечнай сіні родная сіняя стужка!..
       І мы - адны з табою, мы - адны...
       Кранаем ціха золата струны
       Сярод зімова-летніх завірушак!..
З далёкіх зор. Прадвызначаная доля.
Якую ўладай цяжка загадаць.
Раз у жыцці надарыцца спазнаць:
Ёсць ураджай віхуры і на полі!..
       З далёкіх зорак, мроівам аб свеце.
       Што будзе мне, сонцу, табе.
       Дзе не чуваць песень у журбе
       Па нашай, шчасцем вытканай планеце!