В. Тушнова. Биенье сердца моего...

Евгений Скибский
Трымценне сэрцайка майго,
цяпло даверлівага цела…
Так мала ты ўзяў з таго,
што я аддаць табе хацела.
А ёсць тугі дурман салодкі
і горкі пах чаромхі звялай,
палёт птушынага кагала
вакол знікаючых аблокаў.
Ёсць шэпт ракі распавядальны
і гоман галькі берагоў,
картавы,
неперакладальны
ні на адну з вядомых моў.
Павольнага заходу меднасць
і лівень лісця на дварэ…
Які ж багаты ты, напэўна,
што анічога не бярэш.