Кантрабандыст. Лiст-4

Вершы
ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ

Не важна, што яны мне ставяць у віну,
Артыкулы свае малююць пад капірку.
Я для народа жыў, не вёў ні з кім вайну,
Людзей абараняў, а не служыў у цырку.
Я ганаруся тым, што недарэмна жыў,
І буду жыць, пакуль я веру ў перамогу.
І сэрцам, і душой народу я служыў,
Быў да канца сабой, і буду, дзякуй Богу.

03.10.2022