На ростанях Любовi - 11 -

Виктор Шатило
Гайдала сэрца спадчына кахання!
Вясёлка меціць сполахі душы.
Калі прачулы музыцы імшы,
Касцёла звон надыдзе і - спатканне!..
       Уцям, сэрца: руняцца нагоды;
       Ускраек сэрца Дух Святы знайшоў.
       Ён - любві; цяпер, калі прыйшоў,
       Венчык першы праўнай насалоды...
Да гэтых дзён жагнаў рукою.
Да гэтых дзён не чулася душа.
Як знак: адчайная імша
Цячэ, праз нас, у чэраве ракою...
       Мая любоў... Загартую гукі!..
       За Пісаннем, адшукваючы адказ,
       Каб святыні расчыніўся сказ
       Аб тэй любві... Мо не ўхваліць мукі.
Ты іскры, нястрыманая кветка.
У новым веку - новае прыкмет.
(Я тваім вейкам аддаваў Сусвет!)
Іскры, іскры, нястрыманая кветка.
       Наноў ізноў вяртайся прарасці.
       Не адшугаць лістотнікам увырай. -
       І з-пад аблок - павітаюць крылы!
       Таго, хто зведаў шчасце пры жыцці!..