На ростанях Любовi - 12 -

Виктор Шатило
Віншуюць дні, узгодненыя шчасцем,
Спяваюць ветла ўзімку салаўі!..
Нястрымна, мне бязмежна, салаўі, -
Магу і я песняй разлівацца!..
       Хачу, хачу да - глыбіні - выразны,
       Гнуткі, стромкі моцы пачуцця,
       Бы навяртаюся аднекуль з нечуцця,
       Прадбачны квет усведамляю ясна...
І маю густ: і чарна! і пяюча!
На дне душы напята мноства струн! -
Каваль я; адкрыўся так вястун,
Які над рунью ўскружыў - калючай.
       Неімаверна струны на пачуцці,
       І заміранне лучанай душы
       Яднаюць сэрцы, дахаў капяжы
       І азалотай зробяцца камусьці!..
Мне да крыві адкрылася выразна:
І бездань мройных незлічоных дум;
Куфэрак - моўны - вершаваны бум.
Ён дапамог слову невыказна...
       Я перадаў тоесна пачуцці!..
       Мае шалі - вы мой тонкі боль,
       Які адрыне выцвелую столь.
       Ніколі вод крыніцы не замуціць.