Вiр

Вершы
Над Менскам лятуць самалёты:
Ідзі, сустракай гасцей.
З Усходу забойцы-пілоты
Ляцяць забіваць дзяцей.

Паправіўшы космы валосся
З налітых крывёй вачэй:
"Ну, дзе там дзіця засталося?
Пагналі бамбіць хутчэй!"

Кірунак: знішчаць Украіну,
Пасеяць там смерць і страх…
І хутка – ужо праз гадзіну –
Зрывае з радзільні дах.

Нясуць выбуховыя хвалі
Крывавы зарад лайна.
Ад сораму твары схавалі:
Прабачце, сябры – вайна.

Апуцін ім шле абяцанні:
Вернецеся – будзе «мiр».
Калоціць сусвет у жаданні
Пазбегнуць смяротны вір.

16.10.2022