Род Славный Наш

Светослав Ярый
Род Слаўны Наш

Праматкі нашы ды прабацькі,
Забыліся мы, што - народ...
Вы неразумных нас прабачце,
Дасць Бог, яшчэ праславім Род!

Прабацькі нашы ды праматкі,
Мы вашы гены, ваша кроў...
У крыві пісаны нататкі:
Сумленне, Вера і Любоў!

Святыя Прашчуры вы нашы,
Горды і праведны Народ!
Каб памяці быць годным вашай,
Жадаю ўславіць я свой Род!

Ўсе тыя, хто раней тут жылі,
Ўсе, хто тут прыйдуць, пасля нас...
Вам служаць голас мой і крылы,
Што дадзены на гэты час!


Салавічы, 17 кастрычніка 7531-га Лета


Водгук на верш Татьяны Цыркуновай:
http://stihi.ru/2022/10/12/1876