На ростанях Любовi - 17 -

Виктор Шатило
Не буду недавяркам, каб кахаць.
Хай бляскамі прамалоціць столі!..
Пакліча ростань: тупаю на полі.
Неспадзяванае выйду сустракаць!
       Хай, думка... ды яе сутонне
       Вясной; жывы, заснегавелым днём, -
       Мае пачуцці крохкія не сном;
       Хай, думка... патанае - не затоне!..
Наіўны лёс абеліць ясным днём!
Мяне навекі ты заваражыла!..
Твая душа маю разварушыла
І непадробна сцелецца цяплом...
       І хараством. І лірыкі слязой.
       І пранікнёна, голасам вянчала.
       Яно натоўп, абачліва, страчала? -
       Да прорвы дзён - адзначана красой!
О ты! шуганне чысціні!
О ты! крыніца не для смагі!
І вынаходніцтва! І чыннікі адвагі!
Вясёлка - ты - жыццёвай грукатні...
       Каханая! невуцтвам не кахаць, -
       Шчасце не згублю я аніколькі.
       Я дбаў - любіў, цярпеў - настолькі, -
       Паэзію зімы вясной адбудаваць!..