З аголенай душой

Василь Гардзиенак
Я зноў пусты свой келіх падымаю
І разбіваю ўшчэнт яго, далоў!
Падлога ўжо багата на аскепкі...
Ды я дадам яшчэ які кавалак.
Не будзе іх замнога, як па мне,
Яшчэ з паўсотні кубкаў не хапае...
Каб ўдосталь нагуляцца, як калісь
Нікчэмны лёс нацешыўся са мною.
Слабое суцяшэнне кубкі біць,
Дык калі ўсё ужо наканавана
На кожную хвіліну, месяц, год,
Мо гэта сам усемагутны лёс
Чарговы кубак з рук маіх зрывае?...