Ахутаны

Владимир Кушарев-Вода
Райніс паехаў забіраць дзяўчынку з садочку, яна села ў машыну , пакуль ехалі ён глядзеў то ў люстэрка, то на дачку, то на дарогу. На галаве ў яе былі белыя стужкі, якія запляліся ў баньцікі. Ён пасьміхнуўся. Але раптам прытрымаў сябе, болей глядзеў на шлях, з'явіўся Райніс больш ганарлівы і высакамерны. У роце быў смак цыгарэт.
   Раптам яму зноў прыбачылася Хельга, якая перапранулася ў чорныя карункі і стала зусім іншая , на ней яшчэ быў залацісты ланцужок, якой балюча засвяціў яму ў вочы .
     Вось і дом . Яму ўжо не хацелася дамоў. Яшчэ было святло, але ўжо клаўся прыцемак. Ён паправіў баньцікі на галаве дачушкі.
    Дачка пайшла ў дом, а Райніс яшчэ мяўся на парозе, а потым сгарбаціўся і крыху счэз, як быццам яму было сорамна ад думак.
   Ён ведаў Абеля яго чакае яна яго добры сябар і жонка. Але Хельга не жадаючы таго, распляла свае чорныя карункі і ахутала яго залацістай ніцачкай.
    -Чаго ты не ў настроі? - спытала Абеля калі прайшло дзесяць хвілін.
    Дачка хацела пагуляць ў хованкі, але Райнісу было не да таго, ён мерыў на шалях ўсё што адбываецца ў яго розуме.
    Потым ён прылёг, ён папракаў сябе
ў хуткіх пачуццях , а раптам успомніў сваю вёску...