Будка

Вершы
У Тбілісі здаецца будка
Без умоваў, але з вайфаем!
Я прыеду даволі хутка.
"Прыязджай, мы цябе чакаем"
Мне адказвае нехта з чата,
"Ты з паэтаў тут будзеш першы.
Не дасi сумаваць дзяўчатам,
Прыязджай, пачытаеш вершы"))...


Будка лепей, сябры, чым краты,
Чым вайна і тэрор злачынны
Хай яна не заменіць хаты,
Вы мне будку аддаць павiнны.

Хай там будзе сабака нечый,
Удваіх і цяплей, і ўтульней.
Ён сагрэе мне поўсцю плечы,
Я яму прапаную гульнi.

Што патрэбна: ланцуг і міска,
Інтэрнэт неабмежаваны...
Так, я ўжо вылятаю з Мінска.
Вось такі верш неспадзяваны.
08.11.2022