Мова цiшынi

Александр Михан
Ужо даўно паза гульнёй
Адзіноты вечны гук
У глыбіні душы спакой
І чуеш толькі сэрца стук

Так вось паслухай цішыню
Паслухай як яна маўчыць
Нырні душою ў глыбіню
Дзе нават рэха не шуміць

Так ты паслухай цішыню
Паслухай мову пустаты
Яна ў прорвы песень сваю
Пяе, а чуеш толькі ты.